Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку масавых пратэстаў палітычнае прыстанішча ў Польшчы атрымалі больш за тысячу грамадзян Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў віцэ-міністар унутраных справаў Польшчы Барташ Градзецкі, паведамляе Польскае радыё.
Па дадзеных ведамства, у пэрыяд з 18 жніўня па 12 лістапада 2020 году ў краіну па гуманітарных візах уехалі 1050 беларусаў. Гуманітарныя візы выдаюцца Памежнай службай паводле правілаў аказаньня міжнароднай абароны або ў адмысловых выпадках.
Яшчэ 330 чалавек прыбылі ў Польшчу ў рамках адмысловай праграмы падтрымкі беларускіх спэцыялістаў у галіне высокіх тэхналёгій пад назвай «Poland. Business Harbour». Паводле неафіцыйных дадзеных, па турыстычных візах прыбылі ў Польшчу дзясяткі тысяч беларускіх грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі больш за 1100 удзельнікаў акцыяў памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах Беларусі