У чаканьні маршу закрылі ўсю 3-ю і палову 2-й лініі мэтро

Станцыя мэтро «Вакзальная» пасьля адкрыцьця

А 12-й гадзіне ў цэнтры Менску чакаецца «Марш сьмелых». З 10:35 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў 14 станцый.

Цягнікі не спыняюцца на станцыях

  • Якуба Коласа
  • Плошча Перамогі
  • Кастрычніцкая
  • Купалаўская
  • Няміга
  • Фрунзенская
  • Маладзёжная
  • Пушкінская
  • Спартыўная
  • Кунцаўшчына
  • Юбілейная плошча
  • Плошча Францішка Багушэвіча
  • Вакзальная
  • Кавальская слабада

Немагчыма перасесьці з 1-й на 2-ю лінію і наадварот. 3-я лінія не працуе цалкам.

З заходняга крыла 2-й лініі працуе толькі адна станцыя — «Каменная Горка». Наступны прыпынак пасьля яе — «Першамайская», цягнікі не спыняюцца на 7 запар станцыях.

На станцыю «Плошча Леніна» можна трапіць толькі з боку вакзалу. Выхад на плошчу Незалежнасьці зачынілі.

З 9:15 у сталіцы не працуе мабільны інтэрнэт.