Міністэрства аховы здароўя Армэніі аб’явіла, што ў вайне ў Карабаху з армянскага боку загінула больш за 2,3 тысячы вайскоўцаў. Гэта амаль на адну тысячу больш, чым да цяперашняга часу прызнавала міністэрства абароны краіны.
Шматтысячнае шэсьце памяці ахвяраў вайны прайшло ўвечары ў суботу ў Ерэване.
У Нагорным Карабаху пачынае патруляваньне расейская ваенная паліцыя, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў. Міратворцаў у Карабаху разьмесьцяць у двух зонах адказнасьці — «Поўдзень» і «Поўнач».
Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Канашэнкава, рэжым спыненьня агню выконваецца па ўсёй лініі судакрананьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пагадненьне аб Карабаху. Што атрымліваюць і губляюць бакі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра які мір дамовіліся Азэрбайджан, Армэнія і Расея. Экспэрты — пра сытуацыю ў Нагорным Карабаху