Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу

Калектыў рэдакцыі «Газеты Слонімскай», 2016 год.

Пра гэта галоўная рэдактарка Ганна Валадашчук напісала ў Фэйсбуку, папрасіўшы прабачэньня ў чытачоў і рэклямадаўцаў за тое, што нумар «Газеты Слонімскай» 11 лістапада ня выйшаў у сьвет.

9 лістапада дома ў Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі кампутары.

Валадашчук зьяўляецца сведкай па крымінальнай справе аб паклёпе. Паклёпніцкія выказваньні быццам бы зьявіліся ў мясцовых телеграм-каналах.

Заснавальніца «Газеты Слонімскай» заявіла, што не мае ніякага дачыненьня да телеграм-каналаў і толькі чытае паведамленьні ў іх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі кампутары, паралізавалі працу