На «плошчы Перамен», дзе схапілі Рамана Бандарэнку, які пазьней памёр ад пабояў, бестэрміновы пратэст прастаяў усю ноч.
На ноч заставаліся каля 50 чалавек. Затрыманьняў не было, ноч прайшла ціха.
Чытачы паведамляюць, што раніцай на «плошчу Перамен» прыехалі сьледчыя. Ходзяць па пляцоўцы, глядзяць, нешта мераюць лінейкай. Таксама нібыта пачалі хадзіць па кватэрах, апытваць людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адпусьціце чалавека!» Зьявілася відэа, як трое нясуць Бандарэнку ў мікрааўтобус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плошча пераменаў» разьвітваецца з Раманам Бандарэнкам. ВІДЭА,ФОТА