Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што даручыў распрацаваць мэханізм, які дапамог бы вырашыць праблему адлічаных за ўдзел у няўзгодненых акцыях пратэсту студэнтаў беларускіх ВНУ.
Лукашэнка адзначыў, што прыходзіць шмат лістоў ад адлічаных студэнтаў і асабліва — ад іх бацькоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не супакояцца ні выкладчыкі, ні студэнты», — выкладчыца БДУ аб пратэстах«Я даручыў выпрацаваць мэханізм. Ну, выкінулі мы гэтых 300 чалавек. Я не скажу, што яны адмарожаныя і дрэнныя. І пасьпяховасьць нармальная. Некаторыя наогул вельмі здольныя людзі. Думаю: ну страцім жа іх. Каму яны патрэбныя? Слухайце, ну паедуць яны ў гэтую Польшчу, ну і хай там працуюць, але яны там не патрэбныя.
Я даручыў адпаведным службовым асобам, парлямэнтарыям, дэпутатам выпрацаваць мэханізм. Трэба вярнуцца некалі да гэтага пытаньня. Трэба паглядзець на гэтых адлічаных. У мяне ёсьць практыка „пад гарантыі“», — сказаў ён у інтэрвію прадстаўнікам СМІ, відэафрагмэнт якога разьмешчаны ў блізкім да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канале «Пул первого».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнты 15 беларускіх ВНУ запатрабавалі спыніць рэпрэсіі ў навучальных установах27 кастрычніка на нарадзе па падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу Лукашэнка запатрабаваў звальняць працоўных і адлічваць студэнтаў, якія выходзяць на акцыі пратэсту. Пазьней ён заявіў, што ў Беларусі ня будуць прызнаваць дыплёмы замежных ВНУ. Пасьля праваабаронцы і незалежныя СМІ пачалі паведамляць аб адлічэньнях студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту.