Праект 23-34.net сабраў 259 прозьвішчаў судзьдзяў, якія выносілі прысуды паводле артыкула 23.34 Адміністратыўнага кодэксу (несанкцыянаваныя акцыі) за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году.
Агулам прааналізаваныя 1688 працэсаў, на якіх прысудзілі агулам 7023 дзён арышту і 420 тысяч рублёў штрафаў.
Абсалютным лідэрам тут стаў судзьдзя Першамайскага раённага суду Максім Трусевіч, які вынес 50 выракаў паводле артыкула 23.34, агулам на 258 сутак арышту.
Канчатковая мэта праекту — сумленныя суды над усімі, хто быў датычны, пішуць яго арганізатары:
«Мы хочам, каб ніводная гісторыя не была забытая. Мы хочам, каб калі ўсё гэта скончыцца, у беларусаў захавалася інфармацыя аб кожным незаконным судзе, кожным сумнеўным паказаньні, кожным пратаколе па артыкуле 23.34 і сумежных зь ім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: Ад абвяшчэньня выбараў у Беларусі завялі 900 крымінальных спраў супраць апанэнтаў улады