«Я шчыра спачуваю бацькам, калі чалавек сыходзіць з жыцьця, тым больш малады чалавек — гэта кепска».
«Я папярэдзіў старшыню Сьледчага камітэту: трэба сумленна і аб’ектыўна расьсьледаваць гэтую справу». Генпракурору ён даручыў узяць яе «пад сур’ёзны кантроль».
У 2017 годзе Лукашэнка «браў на асабісты кантроль» і справу гібелі салдата Аляксандра Коржыча — вінаватых так і не знайшлі, сьмерць прызналі суіцыдам.