Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла пра новы рэкорд росту колькасьці інфікаваных каранавірусам

Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла, што мінулыя за суткі зафіксавана 1167 выпадкаў каранавірусу.

Гэта чарговы рэкорд паводле афіцыйнай статыстыкі: учора было 1098, пазаўчора — 1057.

За дзень афіцыйна ад каранавірусу памерлі 6 чалавек, агулам — 1033.