Міністры замежных спраў Літвы і Латвіі адрэагавалі на сьмерць Рамана Бандарэнкі

  • БелаПАН

Партрэт Бандарэнкі ў ягоным двары ўвечары 12 лістапада

Яны выказалі спачуваньні сябрам і сямʼі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што шакаваны сьмерцю Рамана Бандарэнкі

«Мае глыбокія спачуваньні яго сямʼі і сябрам. Раману быў усяго 31 год. Ашаламляльны цынізм, жорсткасьць рэжыму і грубае ігнараваньне памкненьня людзей да пераменаў», — напісаў Лінкявічус.

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс таксама выказаў спачуваньні сямʼі і сябрам Бандарэнкі, які быў «жорстка пабіты прыслугачамі Аляксандра Лукашэнкі». «ЭЗ павінен увесьці дадатковыя санкцыі супраць тых, хто ўчыняе такія злачынствы, і яны павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці ў судзе», — напісаў Рынкевічс.


Сьцісла. Што здарылася

  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральныміі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня. Маўляў, Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі «хуткую». Аднак мясцовыя жыхары машыны мэдыкаў ня бачылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу, каб вялікая колькасьць людзей даведалася, што адбываецца ў гэтай краіне», — сястра Рамана Бандарэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выказала спачуваньне родным Бандарэнкі і заклікала ўшанаваць яго ланцугамі памяці