Беларусы Кіева разьвітваюцца з Бандарэнкам

«Плошча пераменаў». Людзі разьвітваюцца з Раманам Бандарэнкам. Ілюстрацыйнае фота.

Увечары 12 лістапада беларусы Кіева сабраліся каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне на акцыю ўшанаваньня памяці загінулага ў Менску Рамана Бандарэнкі.

Людзі ўскладаюць кветкі і запальваюць зьнічы каля брамы амбасады. Скандуюць «Вы ўсе датычныя», «Не даруем», «Як ты будзеш спаць?»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр зьбіты Раман Бандарэнка. «Не забудзем, не даруем», — скандуюць на «плошчы Пераменаў»