Сёньня ў выніку тэрарыстычнага акту загінуў супрацоўнік аўганскай службы «Радыё Азадзі» Махамад Альяс Даі.
Ён загінуў ад выбуху міны, замацаванай на ягоным аўтамабілі. Тэракт адбыўся ў правінцыі Гільменд.
«Такая небясьпека не зьяўляецца новай для аўганскай каманды, — адзначана ў адмысловай заяве кіраўніцы РСЭ/РС Дэйзі Сіндэляр, — Спадар Даі працаваў у Радыё Свабода з 2008 году і ўдзельнічаў у нашым калектыўным смутку ў 2018 годзе, калі мы страцілі трох калег у выніку нападу тэрарыстаў-сьмяротнікаў у Кабуле. Нягледзячы на гэтую страшную і жудасную страту, спадар Даі мужна працягваў сваю працу пасьля гэтых нападаў і падрыхтаваў шмат прыкметных матэрыялаў для Азадзі пра сытуацыю ў галіне бясьпекі ў Гільмендзе, а таксам пра ўплыў на цывільнае насельніцтва канфлікту і гандлю наркотыкамі».
У Махамада Альяса Даі засталіся жонка і маленькая дачка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы і ўлады Аўганістану пачалі гістарычныя мірныя перамовы