Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Віталь Крыўко 12 лістапада вызвалены з-за кратаў пад варту, паведамляе Каардынацыйная рада ў сваім тэлеграм-канале. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль не прыводзяцца.
Віталя Крыўко затрымалі 28 жніўня. Падчас выбарчай кампаніі ён быў каардынатарам штабу Віктара Бабарыкі.
Каардынацыйная рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў краіне была створаная з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай. Першае яе пасяджэньне прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці рады распачатая справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).
На сайце Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко значыцца як прадстаўнік івэнт-супольнасьці.