Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў сузаснавальнік кампаніі Аляксей Лявончык.
Паведамленьні пра сьпісаньне сумаў дапамогі, атрыманых пацярпелымі падчас акцый пратэсту, сталі зьяўляцца ў аўторак 10 лістапада. Перашапачаткова гаварылася пра дзясяткі заблякаваных рахункаў альбо сьпісаных банкам сум.
На прэс-канфэрэнцыі 12 лістапада сузаснавальнік кампаніі By_Help Аляксей Лявончык паведаміў, што гаворка ідзе пра сотні выпадкаў.
«На гэты момант вельмі прыблізная ацэнка — гэта 500-600 выпадкаў, — паведаміў Лявончык. — Гаворка ідзе пра грошы, якія пераводзіліся на прыватныя рахункі пацярпелых з майго асабістага банкаўскага рахунку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія BY_help: «Выплаты пацярпелым працягнем, знойдзем іншыя варыянты»Лявончык таксама расказаў, што ў некаторых выпадках ня толькі сьпісваліся сумы дапамогі, але і блякаваліся банкаўскія рахункі пацярпелых падчас пратэстаў. У тым ліку тыя, на якія не прыходзіла дапамога.
«Да нас прыходзіць каля 100 заявак па дапамогу ў дзень»
Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў сузаснавальнік кампаніі Аляксей Лявончык.
Аляксей Лявончык паведаміў, што кампанія ня спыніць прыём заявак на атрыманьне дапамогі ад пацярпелых падчас акцый пратэсту, нягледзячы на сьпісаньне раней атрыманых беларусамі сродкаў і крымінальнай справы супраць самога Лявончыка.
«Мы не спыняем прыём заявак, — сказаў Лявончык. — За дзень мы атрымліваем прыкладна 100 заявак. Больш за тое, мы чакаем павелічэньня іх колькасьці пасьля падзей апошніх дзён».
Аляксей Лявончык таксама адзначыў, што кампанія By_Help знойдзе спосаб пералічваць дапамогу пацярпелым ад дзеяньняў сілавікоў бясьпечным спосабам, а таксама акажа юрыдычную дапамогу тым, хто сутыкнецца зь ціскам з боку праваахоўных органаў.
У прэс-канфэрэнцыі таксама прыняў удзел прадстаўнік фонду BYSOL Яраслаў Ліхачэўскі. Гэты фонд дапамагае звольненым паводле палітычных прычынаў і адлічаным студэнтам. Як расказаў Ліхачэўскі, яны атрымліваюць па 20-30 заявак у дзень. Усплёск запытаў на дапамогу адбыўся пасьля 26 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі BY_helpПа дапамогу ў фонд BYSOL зьвярнуўся 461 звольнены сілавік
Паводле Ліхачэўскага, рэальная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія звольніліся пасьля падзей 9–12 жніўня, можа быць у некалькі разоў большай.
«Да нас зьвярнуўся 461 прадстаўнік сілавых ведамстваў, — сказаў Ліхачэўскі. — Гэта тыя людзі, якія запісалі відэазвароты, запоўнілі ўсе неабходныя формы. Мяркую, гэта толькі частка тых, хто звольніўся. Сілавікоў запалохваюць, ім кажуць, што нашыя грошы ідуць ад «лялькаводаў», яны баяцца і замбаваныя. Дапускаю, што рэальная колькасьць сілавікоў, якія звольніліся, у некалькі разоў большая».
Ліхачэўскі таксама паведаміў, што зараз фонд BYSOL перастаў прымаць заяўкі аб дапамозе ад прадстаўнікоў праваахоўных структур. Гэта адбылося роўна праз тры месяцы пасьля падзей 9 жніўня. Паводле яго, адразу пасьля абвяшчэньня хуткага спыненьня прыёму заявак адбыўся іх усплёск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «КДБ правярае, ці падпісваліся сілавікі за Бабарыку. Ад вынікаў у СК жахнуліся», — былы сьледчы. ВІДЭА