Адзін з уладальнікаў расейскай кампаніі «Уралхим» Дзьмітры Мазепін прапанаваў аплачваць вучобу ў Расеі беларускіх студэнтаў, якіх адлічылі з ВНУ на радзіме ў сувязі з пратэстамі.
Мазепін сказаў, што фінансавую дапамогу можа аказаць Расейска-беларуская дзелавая рада, якую ён узначальвае.
«Мы бачым, што велізарная колькасьць студэнтаў была адлічаная ў апошні час з унівэрсытэтаў у Менску, – цытуе Мазепіна РБК. – Хочам запусьціць ініцыятыву і дапамагчы адлічаным студэнтам, каб яны не зьяжджалі ў Польшчу і ў Літву, а прыехалі ў Маскву ці ў Піцер для таго, каб змаглі далей вучыцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій» страціў усялякую цікавасьць да супрацы з «Уралкаліем»У жніўні Мазепін выступаў з прапановай стварыць камітэт нацыянальнага выратаваньня Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 год колькасьць мільярдэраў у сьвеце вырасла ўдвая ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч Лукашэнку: Сыдзі, пакуль ня позна