Польскія радыкалы ў Дзень незалежнасьці падпалілі ў Варшаве кватэру і біліся з паліцыяй. ФОТА

Варшава

У Варшаве адбыліся бойкі з паліцыяй падчас акцыі, прысьвечанай Дню незалежнасьці Польшчы. Акцыю «Марш Незалежнасьці» штогод арганізуюць польскія нацыяналісты.​

Сёлета мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі забараніў акцыю ў сувязі з пандэміяй, яго рашэньне падтрымаў суд.

Нягледзячы на гэта, некалькі тысяч радыкальна настроеных заўзятараў і актывістаў нацыяналістычных арганізацый паспрабавалі зладзіць шэсьце.

У бок паліцыянтаў удзельнікі шэсьця кідалі камяні і фаеры. У выніку загарэлася адна з кватэраў, куды трапіў фаер. Удзельнікі шэсьця блякавалі дарогу, не дазваляючы праехаць карэтам хуткай дапамогі.

У адказ паліцыя ўжыла пярцовы аэразоль і ў некаторых выпадках гладкаствольную зброю.