Журналіста судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў.
Справа вядзецца паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. У ёй сьцьвярджаецца, што Алег Грузьдзіловіч удзельнічаў у мітынгу на вуліцы Сурганава ў Менску і быў ідэнтыфікаваны па матэрыялах апэратыўнай фатаздымкі.
Алег Грузьдзіловіч сьцьвярджае, што працаваў там як журналіст па заданьні газэты «Народная Воля», меў на сабе камізэльку з надпісам «Прэса» і журналісцкае пасьведчаньне.
Чакаецца, што адміністратыўны працэс над журналістам адбудзецца 12 лістапада ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Судзьдзя — Марына Ярохіна.
Алег Грузьдзіловіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна з 10 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаў летапісцам рэпрэсій у сувэрэннай Беларусі. Журналіст Алег Грузьдзіловіч — на Акрэсьціна