Рэжысэра і прадусара Яўгена Шапчыца пакаралі 15 суткамі арышту з парушэньнем закону

Затрыманьні ў Менску 8 лістапада.

Яўгена Шапчыца затрымалі 8 лістапада ў цэнтры Менску.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34).

Суд адбыўся праз 4,5 гадзіны пасьля таго, як скончыліся 72 гадзіны ад моманту затрыманьня, гэта парушэньне закону.

Яўгена ўтрымлівалі пад вартай у турме ў Жодзіне, у дзень суду яго перавезьлі ў Менск, у ізалятар на Акрэсьціна.

Судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Марына Ярохіна прызнала Яўгена Шапчыца вінаватым і пакарала 15 суткамі арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі жорстка разагналі «Марш народаўладзьдзя» ў Менску. Больш за 1000 затрыманых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм пра «Народны альбом» пакажуць на кінафэстывалі «Лістапад»