На двух катоў наклалі арышт празь нявыплачаныя штрафы іх гаспадароў

Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі наклалі арышт на двух катоў, чые гаспадары не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах. Пра гэта расказаў Свабодзе праваабаронца Аляксей Казьлюк.

Празь некалькі дзён гаспадары знайшлі валянтэрскую арганізацыю і там ім дапамаглі з аплатай штрафаў. Каты засталіся дома.

Паводле Казьлюка, гаспадароў катоў пакаралі за ўдзел у пратэстах. Яны прасілі не называць іх імёнаў і не даваць кантактаў журналістам.