Як паведамляе тэлеграм-канал супольнасьці лекараў «Белыя халаты», 11 лістапада асудзілі на 8 дзён арышту Арцёма Шагіева, лекара, кіраўніка зьмен падстанцыі № 4 хуткай мэдыцынскай дапамогі Менску.
Вядома, што адбываць арышт ён будзе ў турме ў Жодзіна.
9 лістапада суд у Менску асудзіў на 13 дзён арышту вядучага навуковага супрацоўніка аддзяленьня ўралёгіі РНПЦ анкалёгіі і радыялёгіі Аляксандара Мініча.
Яго затрымалі разам з 50 мэдыкамі, якія 7 лістапада спрабавалі арганізаваць акцыю салідарнасьці ў Менску, але іх затрымалі адразу пасьля таго, як выйшлі да 1-й клінічнай лякарні.
Лекара-анколяга Менскага гарадзкога анкалягічнага дыспансэру Сьвятлану Дабрыян асудзілі на 13 сутак. Арыштам таксама пакаралі лекара-траўматоляга Ігара Чанцава — на 15 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 26-гадовай біёлягу і 60-гадовай мэдсястры — па 12 сутак. Як судзяць мэдыкаў, затрыманых 7 лістапада за марш пратэсту