Святлана Ціханоўская прызначыла філёзафа Вольгу Шпарагe прадстаўніцай у адукацыі, паведамляе тэлеграм-канал GIRL POWER BELARUS.
У гэтым статусе кандыдатка філязофскіх навук і выкладчыца Вольга Шпарага зоймецца каардынацыяй рабочых груп і экспэртаў у галіне адукацыі, праграм падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
У плянах таксама распрацоўка праекту рэформы беларускай адукацыі — на ўсіх яго прыступках. Неўзабаве каманда, якую ўзначальвае Вольга, сфармуе адпаведную раду, якія аб’яднае значных спэцыялістаў гэтай сфэры.
«Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказаньне дапамогі студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай, дэмакратычнай Беларусі», — кажа Вольга Шпарага.
Вольга Шпарага двойчы была за кратамі пасьля ўдзелу ў мірных маршах, пасьля чарговага арышту вырашыла часова пакінуць Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь змагаецца з гвалтаўніком» — арганізатаркі флэшмобу #сиделазасвободу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра Каардынацыйнай рады зьехала ў Вільню пасьля паведамленьня пра чарговы арышт