Дзесяціборца Андрэя Краўчанку і кікбаксэра Івана Ганіна, мяркуючы па сьпісах зьняволеных у жодзінскім ізалятары, таемна асудзілі на 10 дзён арышту.
Адвакатаў да затрыманых не пускалі, пра суды абаронцам не паведамлялі.
Спартоўцаў затрымалі 8 лістапада на «Маршы народаўладзьдзя» у Менску.
- Андрэй Краўчанка – срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў дзесяціборʼі.
- Іван Ганін – шматразовы чэмпіён Беларусі ў кікбоксінгу і тайскім боксе.
Журналіста Арцёма Ляву, які асьвятляў акцыю пратэсту 8 лістапада ў Менску, пакаралі арыштам на 15 дзён.
У нядзелю 8 лістапада ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек. У суботу 7 лістапада сілавікі разагналі марш мэдыкаў, які не пасьпеў пачацца, і схапілі каля 50 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выганяў дэманаў з амапаўцаў». Былому вядоўцу «Калыханкі» далі 9 сутак