Чым адрозьніваюцца «людзі ў чорным» ад «людзей у аліўкавым». Тлумачым з экспэртам

У чорным — АМАП, у аліўкавым — 3 супрацоўнікі «Алмазу»

Старшы лейтэнант Ігар Макар — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» — расказвае, чым адрозьніваюцца «людзі ў чорным» ад «людзей у аліўкавым» на вуліцах беларускіх гарадоў.

«Спачатку ім плацілі штодня, але ўжо няма грошай». Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаза» аб працы сілавікоў

— Патлумачце, як па вопратцы разабрацца, хто зь якога падразьдзяленьня. Ёсьць людзі ў чорным, людзі ў аліўкавым, людзі ў цывільнай вопратцы, ёсьць розны абутак, адзеньне, зброя. Хто цяпер на вуліцах беларускіх гарадоў?

— Увесь сілавы блёк накіраваны на задушэньне мірных акцый. Да яго падключаныя наступныя падразьдзяленьні: АМАП, спэцпадразьдзяленьне МУС «Алмаз», падразьдзяленьне КДБ «Альфа», унутраныя войскі (ВВ 3214, там жа СОБР і 5448), падключаная 5-я брыгада з Марʼінай Горкі, у якую ўваходзяць чатыры атрады выведкі, пяты атрад спэцсувязі і шосты атрад — асобага прызначэньня.

У АМАПа чорны камуфляж, на грудзях і на сьпіне зялёныя трохкутнікі з нумарам.

Супрацоўнікі АМАПу

АМАП

АМАП

Байцы спэцназу МУС «Алмаз»

Аліўкавы камуфляж — «Алмаз» і «Альфа». «Алмаз» мае адрозьненьне — на перадплеччы ёсьць сьвятлаадбівальная жоўта-аранжавая павязка.

Альфа. КДБ РБ

Унутраныя войскі МУС Беларусі / СОБР

Унутраныя войскі

Унутраныя войскі маюць камуфляжную форму адзеньня з такім жа рыштункам, як у АМАПу.

У чорным — АМАП, у аліўкавым — 3 супрацоўнікі СПБТ «Алмаз» МУС РБ

Што да цывільнай формы адзеньня, то як у АМАПу, так і ў «Алмаза» ёсьць супрацоўнікі, якія працуюць у цывільным, іх не адрозьніш.

ГУБАЗіК (у цывільным), ССА (Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі) у шаломах.

Адзінае, можа быць бронекамізэлька, і яны экіпаваныя спэцсродкамі — дубінкай, кайданкамі і маскай.

Салдаты тэрміновай службы Ўзброеных сіл РБ

— На якіх функцыях якія падразьдзяленьні задзейнічаныя? Хто стаіць каля стэлы, хто не дае сабрацца людзям, хто затрымлівае падчас маршу?

— Самае галоўнае — месцы, дзе шмат людзей, дзе непасрэдна праходзяць мірныя пратэставыя акцыі.

Унутраныя войскі

Унутраныя войскі МУС Беларусі / СОБР

Там задзейнічаныя АМАП і ўнутраныя войскі. Асноўныя вуліцы, якія ідуць да цэнтру, блякуюцца, там знаходзяцца «Альфа» і «Алмаз». 5-я брыгада з Марʼінай Горкі прыцягнутая больш для стварэньня бачнай сілы, большай масавасьці, бо яны ўзброеныя агнястрэльнай зброяй, але яе не прымяняюць.

Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі

СПБТ «Алмаз» МУС (аліўкавы камуфляж) и «АСАМ» (Асобная служба актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў РБ), камуфляж з плямамі.

ГУБАЗіК (у цывільным) і ССА (Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл РБ) у шаломах

Яшчэ да выбараў да ГУБАЗіК былі прыкамандзіраваныя каля 300 чалавек зь Сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл РБ зь ліку афіцэраў, прапаршчыкаў і кантрактнікаў Асобага атраду 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ССА УС РБ і 33-га асобнага гвардзейскага атраду спэцыяльнага прызначэньня 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Задача была: падаўленьне пратэстаў у горадзе. Інструктарам быў прызначаны былы камандзір СОБР УВ МУС РБ, цяпер супрацоўнік ГУБАЗіК, падпалкоўнік міліцыі Ўладзімер Вашкевіч.

ГУБАЗіК (у цывільным) і ССА (Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл).

Па маіх назіраньнях, супрацоўнікі ГУБАЗіК і ССА адзначаюцца асаблівай жорсткасьцю пры разгонах дэманстрацый і затрыманьнях удзельнікаў шэсьцяў. Гэта тлумачыцца тым, што яны — вайскоўцы Ўзброеных сіл, яны слаба разьбіраюцца ў крымінальным заканадаўстве і празь беспакаранасьць выконваюць усе загады камандзіра, Мікалая Карпянкова.​

— Усе зьвярнулі ўвагу, што на апошніх маршах сілавікі са зброяй ходзяць і нават накіроўваюць яе на пратэстоўцаў.

— Аўтаматычную агнястрэльную зброю ніхто не накіроўвае. Гэта помпавая зброя, зь якой страляюць гумовымі кулямі і карцеччу. Страляў у Тарайкоўскага супрацоўнік «Алмазу», і быў летальны вынік. Гэта было помпавае ружжо, якое прымяняецца толькі ад 50 мэтраў. Пра гэта павінен ведаць кожны супрацоўнік. Не разумею, чаму алмазавец страляў. Да Тарайкоўскага было 20–25 мэтраў, што і прывяло да летальнага выніку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку ім плацілі штодня, але ўжо няма грошай». Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаза» аб працы сілавікоў