Як жыве сям'я палітзьняволенай Тацяны Канеўскай

Your browser doesn’t support HTML5

Імя Тацяны Канеўскай добра вядомае тым, хто сочыць за ініцыятывай «Маці 328». Жанчына, сын якой сутыкнуўся зь несправядлівым прысудам паводле «наркатычнага» артыкулу, некалькі разоў удзельнічала ў галадоўках з надзеяй прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы наркотыкаў. Спрацавала – вырак сына Тацяны перагледзелі, замест першапачаткова прысуджаных васьмі ён правёў за кратамі толькі тры гады.

У 2020 годзе жанчына, якая, жывучы ў Гомлі, добра ведала Сяргея Ціханоўскага, далучылася да выбарчай кампаніі ягонай жонкі, стала даверанай асобай Сьвятланы, актыўна зьбірала подпісы ў падтрымку яе вылучэньня, выступала на мітынгах.

Затрымалі Тацяну 8 жніўня, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Суд, які прайшоў 10 жніўня, адправіў справу на дапрацоўку, але на волю жанчына ня выйшла. Родным паведамілі, што цяпер ёй выстаўлена новае абвінавачваньне – ужо крымінальнае.