Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Лідзія Цяліца прысудзіла 15 сутак адміністратыўнага арышту журналістцы «Нашай Нівы» Кацярыне Карпіцкай, паведамляе БАЖ.
Учора суд над Карпіцкай не адбыўся, бо ў судзьдзі скончыўся працоўны дзень. Сёньня разгляд справы цягнуўся больш за 3 гадзіны.
Карпіцкую затрымалі 7 лістапада на Жаночым маршы ў Менску, які яна асьвятляла як журналістка. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых 7 лістапада журналістаў адправілі за краты да суду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У журналіста «Белсату» Алеся Сіліча, затрыманага ў суботу, забралі аўтамабіль