За 10 месяцаў 2020 году інфляцыя ў Беларусі склала 5,4%, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. Улады плянавалі, што цэны ў 2020 годзе вырастуць ня больш як на 5%.
За кастрычнік цэны ў Беларусі вырасьлі на 0,6%, з пачатку году (у параўнаньні са сьнежнем 2019-га) — на 5,4%.
Гадавая інфляцыя ў кастрычніку 2020 году (у параўнаньні з кастрычнікам 2019-га) працягнула расьці і склала 6,2% супраць 6,1% у верасьні і 5,6% у жніўні.
Цэны на харчовыя тавары за студзень-кастрычнік вырасьлі на 3,5% (у кастрычніку на 0,6%), нехарчовыя — на 7,3% (адпаведна, на 0,9%). Кошт платных паслуг павялічыўся на 6% (на 0,3%).
Паводле плянаў ураду і Нацбанку, інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.
У 2019 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 4,7%, у 2018-м — 5,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працяглы спад, падзеньне ВУП і даходаў насельніцтва. І гэта аптымістычны варыянт», — прагноз эканаміста