Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1038 новыя выпадкі каранавірусу. Упершыню з пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі афіцыйная колькасьць новых выпадкаў перасягнула адзнаку ў 1000.
Днём раней зафіксавалі 983 чалавекі.
Паводле міністэрства, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 108 300 чалавек, паправіўся 91 646 чалавек.
За суткі памерлі 5 чалавек, агулам 1016 чалавек.