10 лістапада працягваюцца суды над мэдыкамі, якіх затрымалі на акцыі салідарнасьці 7 лістапада.
- Анколяга-хірурга Юрыя Івашкевіча асудзілі на 12 сутак. Затрымалі на маршы мэдыкаў 7 лістапада. Суд праходзіў па скайпу і без адваката, лекар не прызнаў віну ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве.
- 15 сутак арышту атрымала стаматоляг Натальля Акімава. Такое рашэньне вынес суд Ленінскага раёну Менску. 15 лістапада Натальлі Пятроўне споўніцца 67 гадоў, дзень нараджэньня яна правядзе ў ізалятары. Натальлю Акімаву затрымалі разам зь дзясяткамі іншых мэдыкаў у суботу, 7 лістапада, каля першай бальніцы Менску, паведамляе Tut.by.
- Кіраўнік зьмены СМП 8-й падстанцыі Менску Дзьмітры Стралкоў (зьбілі пры затрыманьні) — 15 сутак.
- Рэнтгеноляг Ігар Гоцін — 15 сутак.
- Мамоляг Віталь Хлявіч — 14 сутак арышту.
- Анколяг-хірург Юрыя Івашкевіч — 12 сутак.
Таксама незалежнае аб'яднаньне мэдыкаў «Белыя халаты» сёньня паведамляе, што ўчора на 15 сутак таксама асудзілі старшага ўрача 9-й падстанцыі хуткай дапамогі Менску Вадзіма Карагулькіна і анэстэзістку менскага анкадыспансэру Натальлю Ермалаеву.
У нядзелю 8 лістапада ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек. У суботу 7 лістапада сілавікі разагналі марш мэдыкаў і схапілі каля 50 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля масавых арыштаў 8 лістапада ў Менску прайшоў супольны марш пэнсіянэраў і мэдыкаў. ФОТА і ВІДЭА