Пасьля Маршу пэнсіянэраў затрымалі дацэнтку БДУ Тацяну Сініцу

Псыхоляг Тацяна Сініца

Пасьля сёньняшняга Маршу пэнсіянэраў была затрыманая Тацяна Сініца, кандыдатка псыхалягічных навук, дацэнтка факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ. Пасьля затрыманьня яна была дастаўленая ў Маскоўскі РУУС.

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на Тэлеграм-канал «Студэнцкая думка»

У паведамленьні каналу сказана, што яе затрымалі ўжо пасьля маршу, і сваім затрыманьнем яна выратавала студэнтаў, зь якімі яна была на акцыі.

Тацяна Сініца аймаецца ўнікальным праектам альтэрнатыўнай камунікацыі для невэрбальных людзей, вывучала эмоцыі дзяцей з асаблівасцямі. Яна — адзіны практыкуючы спэцыяліст у гэтай галіне.

Сёньня прынамсі 50 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ запісалі відэазварот «Унівэрсытэт — тэрыторыя свабоды».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 50 выкладчыкаў БДУ запісалі зварот у адказ на перасьлед калег і студэнтаў. ВІДЭА

У запісе прыняла ўдзел і Тацяна Сініца. «Вышэйшая мэта сфэры адукацыі і яе работнікаў — дапамагчы сфармавацца асобе. Ва ўмовах несвабоды гэта немагчыма», — сказала яна ў звароце.