Жыхар Баранавічаў атрымаў 5 гадоў турмы за кінуты ў бок сілавікоў «кактэйль Молатава»

фота: nashkraj.by

Жыхар Баранавічаў Віктар Купрык асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі за кінутую ў бок сілавікоў бутэльку з гаручай вадкасьцю.

Інцыдэнт адбыўся ў Баранавічах 10 жніўня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе сайт intex-press.by.

Згодна з матэрыяламі справы, Купрык падпаліў бутэльку і кінуў у сілавікоў, аднак яна да іх не даляцела.

Пракуратура прасіла максымальнага пакараньня — шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.

Пацярпелыя, якімі прызнаныя тры супрацоўнікі міліцыі, прэтэнзій не прад’яўлялі і пазову не падавалі.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.