Рада бясьпекі ААН у сераду абмяркуе сытуацыю ў Беларусі на закрытых кансультацыях

Паседжаньне Рады бясьпекі ААН

Рада бясьпекі ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі ў рамках закрытых кансультацый у сераду, 11 лістапада. Пра гэта паведаміла агенцтву ТАСС у панядзелак крыніца ў сусьветнай арганізацыі.

«Сустрэча пройдзе ў сераду ў фармаце закрытых кансультацый на запыт Бэльгіі, Эстоніі, Францыі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Расея спрабавала сарваць рэзалюцыю аб Беларусі ў Радзе правоў чалавека ААН

18 верасьня сёлета рэзалюцыю ў справе Беларусі прыняла Рада правоў чалавека ААН (РПЧ), якая месьціцца ў Жэнэве. Рада заклікала ўлады Беларусі пачаць дыялёг з Каардынацыйнай радай апазыцыі. Рэзалюцыя была прынятая на прапанову Нямеччыны ад імя Эўразьвязу ў выніку дыскусіі аб сытуацыі ў краіне.