Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла пра сьмерць яшчэ 4 пацыентаў з каранавірусам

Колькасьць новых інфікаваных COVID-19 ў Беларусі за дзень набліжаецца да 1 тысячы, але пакуль не перасягнула гэтай рысы. Такія афіцыйныя зьвесткі.

Сытуацыя з COVID-19 у Беларусі, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, застаецца напружанай: за апошнія суткі прырост склаў 983 новых інфікаваных, гэта рэкорд з пачатку пандэміі.

У Беларусі памерлі 1011 пацыентаў з пацьверджаным каранавірусам, у тым ліку 4 — за ўчора.

Вылекавалі і выпісалі 355 пацыентаў.