Як сілавікі разганялі нядзельны марш у Менску. ФОТА
Удзельнікі марша спрабавалі сабрацца каля гарадзкой ратушы, але ім гэта не ўдалося
Канцэнтрацыя сілавікоў сёньня была асабліва высокай
Любыя спробы пратэстоўцаў сабрацца ў розных пунктах гораду сутыкаліся з жорсткімі затрыманьнямі
На гэтым фота і ніжэй меркавана супрацоўнікі ГУБАЗіК зьбіваюць і хапаюць людзей у пачатку праспэкту Пераможцаў
Шматлікія фота і відэа засьведчылі беспадстаўны гвалт сілавікоў над мірнымі пратэстоўцамі. Сілу ўжывалі і да старых людзей, і да жанчын.
На мікрааўтобусах сілавікоў нумары розных рэгіёнаў Беларусі
Людзей у цэнтры гораду жорстка затрымлівалі, блякавалі, акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны
Дэманстрантам удалося прынамсі двойчы сфармаваць калёны па некалькі тысяч чалавек і выйсьці на праезную частку — каля стэлы «Менск — горад-герой» і на вуліцы Багдановіча
Нягледзячы на жорсткі гвалт сілавікоў, менчукі ўсё адно спрабавалі ўтварыць калёны і станавіліся ў ланцугі салідарнасьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі
Беларуская самапомач. Каля аднаго з платоў у цэнтры гораду хтосьці паставіў драбіны, каб людзям было зручней пералазіць. У тым раёне сілавікі атачылі пратэстоўцаў амаль з усіх бакоў
Паасобныя адвольныя затрыманьні ішлі ў Менску і пасьля таго, як сілавікі ачысьцілі цэнтар гораду ад дэманстрантаў
Супрацоўнікі АМАП, ГУБАЗіК, ДАІ і іншых сілавых службаў ганяліся за людзьмі ня толькі па вуліцах, але і ў гандлёвых цэнтрах — у наведнікаў правяралі рэчы на наяўнасьць бел-чырвона-белых сьцягоў
Людзей, якіх хапалі байцы без апазнавальных знакаў, перасаджваюць у аўтазак каля будынку ГУБАЗіК
Чалавеку сталага веку разьбілі галаву да крыві ў раёне Нямігі