8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя».
Сілавікі перашкаджаюць людзям сабрацца і праводзяць затрыманьні. Першыя паасобныя затрыманьні ў Менску пачаліся ўжо апоўдні.
На 18:45 Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў прозьвішчы больш за 500 затрыманых у Менску на «Маршы народаўладзьдзя», а таксама ў іншых гарадах Беларусі. У менскай міліцыі агенцтву РИА «Новости» пацьвердзілі затрыманьне «каля 10 чалавек» для разбору ў сувязі зь несанкцыянаванымі акцыямі.