Кацярыну Карпіцкую з «Нашай нівы» і Рамана Папкова з «МБХ медиа» адправілі ў турму на Акрэсьціна да суду, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Іх затрымалі падчас асьвятленьня маршу мэдыкаў 7 лістапада.
У сьпісе праваабаронцаў 91 затрыманы падчас маршу мэдыкаў і «Жаночага дэмаршу» ў Менску днём 7 лістапада.
Вечарам пасьля дваровых канцэртаў затрымалі 5 музыкаў: Паўла Аракеляна ў Малінаўцы, а таксама Андруся Такінданга, Ігара Асідчанку, Кастуся Лісецкага, Леаніда Паўлёнка з гурту «Рэха» ў Каменнай Горцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі 50 мэдыкаў, якія выйшлі на марш пратэсту ў Менску. ФОТА і ВІДЭА
Паводле БАЖ, за кратамі знаходзяцца 15 журналістаў:
- Руслан Серадзюк
- Віктар Ярашук
- Павал Дабравольскі
- Марына Кастылянчанка
- Дзьмітры Дзьмітрыеў
- Аляксандар Зяньковіч
- Яна Трусіла
- Зьміцер Солтан (Зьміцер Буянаў)
- Максім Хлябец
- Раман Чмель
- Наста Захарэвіч
- Максім Несьцяркоў
- Уладзімер Лапцэвіч
- Раман Папкоў
- Кацярына Карпіцкая
Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.