«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
«Амэрыканскі народ прагаласаваў за зьмены і новую ўладу. Я ведаю, што многія беларусы, якія жывуць у ЗША, галасавалі за Джо Байдэна. І я хачу павіншаваць яго з заслужанай перамогай. Беларусы ўсяго сьвету віншуюць народ ЗША з новым прэзыдэнтам.
Я ўпэўнена, пад кіраўніцтвам новага лідэра народ ЗША будзе квітнець, а беларуска-амэрыканскія адносіны — паляпшацца. Джо Байдэн ня раз выказваўся і займаў цьвёрдую пазыцыю падтрымкі беларускага народу. І я веру, што новаабраны прэзыдэнт ЗША хутка сустрэнецца з сумленна абраным прэзыдэнтам новай свабоднай Беларусі», — лічыць Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Байдэн гаварыў пра Беларусь, Лукашэнку і Ціханоўскую ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн набраў дастаткова галасоў, каб стаць прэзыдэнтам ЗША. ВІДЭАYour browser doesn’t support HTML5