З чатырох дзясяткаў затрыманых на маршы мэдыкаў зь Першамайскага РУУС Менску першай выпусьцілі Юлію Ярмак.
Яна расказала тым, хто чакае ля ўваходу, што міліцыянты паабяцалі выпусьціць сёньня ўсіх затрыманых, акрамя аднаго журналіста. Паводле расейскага сайту «МБХ медиа» ў Менску сёньня затрымалі іх аглядальніка Рамана Папкова.
На яе склалі пратакол. Чакаецца, што суды над мэдыкамі, затрыманымі на сёньняшнім мітынгу, пройдуць у аўторак, паведамляе «Эўрарадыё».
Тым часам на машыне хуткай дапамогі зь Першамайскага РУУС Менску забралі іншую ўдзельніцу разагнанага маршу мэдыкаў — Сьвятлану Чарных.