Каля першага клінічнага шпіталя ў Менску мэдыкі сабраліся на чарговую акцыю пратэсту. Сілавікі адразу пачалі затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адну з затрыманых на менскім маршы мэдыкаў шпіталізавалі, адну выпусьцілі зь міліцыі з позвай у суд7 лістапада мэдыкі плянавалі правесьці сваю акцыю салідарнасьці каля 1-га гарадзкога клінічнага шпіталя. Амаль адразу пасьля таго, як удзельнікі выйшлі з будынку і пачалі апранаць белыя халаты, да іх рушыла калёна мікрааўтобусаў зь сілавікамі.
Мэдыкаў абступілі людзі ў чорным, пачалі здымаць на камэру. Побач былі людзі, якія папярэджвалі пратэстоўцаў аб адказнасьці. Усьлед за гэтым пачаліся затрыманьні.
Агулам затрымана каля 50 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты». Людзі нават не пасьпелі сабрацца ў калёну.
Вядома пра затрыманьне наступных асобаў:
- Багамаз Кіра Мікалаеўна, лекар лябараторыі дыягностыкі;
- Мазурэнка Кацярына Валер'еўна, БелМАПА, катэдра нэўралёгіі;
- Шырынская Дзіна, шпіталь хуткай дапамогі;
- Пятроўская Надзея;
- Старавойтава Сьвятлана Ягораўна, стаматоляг.
Сьпіс затрыманых мэдыкаў па стане на 17.00 складае 57 чалавек.