«Не хапала лінейкі, каб мераць гематомы пасьля выбараў». Мэдык пакінула Беларусь пасьля ціску сілавікоў. ВІДЭА

Belarus — A doctor Daria Chehava at 10th hospt

Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня пакінула Беларусь. Гэта адбылося пасьля ціску з боку Сьледчага камітэту. Прычынай стаў яе папулярны твітэр-акаўнт.

У інтэрвію «Свабодзе» Дар'я Чэхава расказала пра дэталі ад’езду, лячэньне пацярпелых пасьля 9-га жніўня і другую хвалю каранавірусу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баюся, што захварэю і ня будзе каму працаваць». Пагутарылі з доктаркай, якая працуе з COVID-19 і піша пра гэта ў Twitter