Віталя Клічко пераабралі мэрам Кіева, піша ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на гарадзкую тэрытарыяльную выбарчую камісію. Ён перамог у першым туры, набраўшы 50,52% (365 161 голас).
Другое месца заняў кандыдат Аляксандар Папоў, за якога прагаласавалі 68 757 грамадзян. На трэцім месцы кандыдат ад партыі «Голас» Сяргей Прытула з 56 900 галасамі.
У Кіеўскую раду прайшлі сем партый. Выбары на пасаду мэра сталіцы Ўкраіны адбыліся 25 кастрычніка, у іх бралі ўдзел 17 кандыдатаў.
Клічко стаў мэрам Кіева ў чэрвені 2014 году. У кастрычніку 2015 году яго пераабралі на гэтую пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна адмовілася ад паставак электраэнэргіі зь Беларусі ў 2021 годзе