«Лухта поўная», — Крэмль пракамэнтаваў публікацыі заходніх таблёідаў аб хваробе Пуціна

Уладзімір Пуцін

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблёідаў, якія паведамілі, што Ўладзімір Пуцін нібыта зьбіраецца датэрмінова сысьці ў адстаўку праз хваробу, паведамляе Meduza.

«Ну, вы ведаеце, тут асабліва камэнтаваць няма чаго. Лухта гэта поўная. У прэзыдэнта ўсё добра. Здароўе цудоўнае», — сказаў Пяскоў у гутарцы з журналістамі, дадаўшы, што прэзыдэнт не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку.

5 лістапада брытанскі таблёід The Sun паведаміў, што Ўладзімір Пуцін мае намер на пачатку 2021 году пакінуць пасаду прэзыдэнта Расеі з прычыны праблем са здароўем — нібыта ў яго выяўленыя сымптомы хваробы Паркінсана. Гэтае меркаваньне ў выданьні грунтуецца на словах палітоляга Валерыя Салаўя. Матэрыял перадрукавалі іншыя заходнія таблёіды, у тым ліку Daily Mail і New York Post.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны ня верылі, што могуць хварэць». Леанід Млечын — пра здароўе правадыроў СССР і Расеі