Колькасьць ахвяр каранавірусу ў Беларусі перавысіла 1000 чалавек. Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства здароўя па стане на 6 лістапада ў краіне памёр 1001 пацыент «з шэрагам хранічных захворваньняў, з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй».
За мінулыя суткі ад каранавірусу памёрлі яшчэ 3 чалавекі, выявілі 991 інфікаванага. Гэта рэкордная колькасьць выяўленых за ўвесь час пандэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве і Лідзе ўвялі абавязковы масачны рэжым