З горадзенскай міліцыі «праз свае погляды» вырашылі звольніцца 19 чалавек, — начальнік абласнога ўпраўленьня

Міліцыя ў Горадні разганяе акцыю ў падтрымку страўкоўцаў заводу «Азот».

З горадзенскай міліцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў «праз свае погляды» вырашылі звольніцца 19 чалавек, пра гэта ў інтэрвію газэце «На страже» расказаў начальнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго, згаданыя міліцыянэры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы».

Сіняўскі аб'явіў, каб усе, хто ня хоча працягваць службу, пісалі рапарты «аб звальненьні са згоды бакоў».

«Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэньні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», — кажа генэрал. А гэта грошы немалыя.

«І вось які пабачыў вынік: калектыў вельмі згуртаваўся, супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўненыя адзін у адным», — расказаў кіраўнік міліцыі Горадзеншчыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два месяцы пратэстаў у Горадні сьцісла. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля масавых мітынгаў у Горадні звольніў кіраўніка аблвыканкаму, яго замяніў міністар Каранік