АБСЭ заклікала беларускія ўлады правесьці новыя выбары прэзыдэнта ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
У сваім дакладзе арганізацыя прапанавала ануляваць вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня, пераможца якіх ЦВК абʼявіў Аляксандра Лукашэнку.
Стваральнікі справаздачы таксама зьвярнулі ўвагу на парушэньне выбарчага працэсу на ўсіх стадыях і асудзілі парушэньне правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.
Справаздача АБСЭ падрыхтаваная на запыт 17 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Францыі і Вялікай Брытаніі.
Менск раней адмовіўся супрацоўнічаць у падрыхтоўцы дакладу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады сфальсыфікавалі выбары і сыстэматычна парушалі правы чалавека, — даклад АБСЭ