Новыя абмежаваньні прынятыя з прычыны рэзкага пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Міністэрства аховы здароўя паведаміла сёньня пра 27 тысяч 143 новыя выпадкі заражэньня, паведамляе Польскае радыё.
Згодна з рашэньнем польскіх уладаў, установы культуры ў Польшчы будуць зачыненыя з 7 па 29 лістапада, каб стрымаць распаўсюд каранавірусу.
Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны абвясьціла аб дадатковай падтрымцы гэтага сэктару. З суботы канцэртныя залі, опэры, апэрэты, тэатры, музэі, кінатэатры, грамадзкія цэнтры, бібліятэкі і мастацкія галерэі ня будуць працаваць. Гэта азначае, што там нельга арганізоўваць мерапрыемствы з удзелам гледачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэцыя ўвяла другі за год усеагульны карантын. Выхад на вуліцу — зь лічбавым пропускамАднак гэта не выключае правядзеньня — з улікам правілаў санітарнага рэжыму — падзеяў, зьвязаных з падрыхтоўкай да арганізацыі мастацкіх мерапрыемстваў, дыстанцыйнай працы або онлайн-выступаў. Інтэрнэт-імпрэзы таксама могуць быць арганізаваныя без удзелу грамадзкасьці.
На выплату кампэнсацый Міністэрства культуры выдзеліла 5,5 мільёна эўра.