Затрымалі журналістку Насту Захарэвіч

Наста Захарэвіч

Журналістку Насту Захарэвіч затрымалі ў кветкавай краме каля ГУМу ў Менску. Раней яна правяла за кратамі сем дзён.​

Захарэвіч стаяла каля праспэкту Незалежнасьці, дзе праходзіў марш людзей з інваліднасьцю. Амапаўцы кінуліся за ёй. Захарэвіч зайшла ў кветкавую краму, дзе яе і затрымалі.

Прычына цяперашняга затрыманьня невядомая​.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэвалюцыя любові. Наста Захарэвіч пра жаночы пратэст

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.