Сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі выступілі з ініцыятывай кампаніі «Хопіць карміць Орду!»
Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, якія вымушана эмігравалі зь Беларусі, заклікалі рабочых і службоўцаў пісаць заявы на выхад з дзяржаўных прафсаюзаў і ўступаць у незалежныя прафсаюзы.
Яны перакананыя, што праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі адстойвае не інтарэсы рабочых, а інтарэсы ўлады, што праявілася падчас спробы арганізацыі нацыянальнага страйку.
Міхаіл Орда – старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на выбарах 9 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў заявіў, што стваральнікі страйкамаў зарабляюць палітычныя пункты