Сьняжана Пагодзіна 4 лістапада напісала заяву на звальненьне зь Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне. Яна працавала карэспандэнтам аддзелу інфармацыі, ідэалёгіі і разьвіцьця пэрсаналу. «У сувязі зь нязгодай з кадравай палітыкай і трактоўкай ідэалягічнай працы, якая праводзіцца на прадпрыемстве, а таксама на знак салідарнасьці з калегамі, якіх звольнілі за палітычныя перакананьні, прашу спыніць са мной працоўныя адносіны з 5 лістапада», – напісала ў заяве Сьняжана Пагодзіна.
Супрацоўніца БМЗ пра сваё звальненьне
Your browser doesn’t support HTML5
Сьняжана Пагодзіна 4 лістапада напісала заяву на звальненьне зь Беларускага мэталюргічнага заводу. «У сувязі зь нязгодай з кадравай палітыкай і трактоўкай ідэалягічнай працы, якая праводзіцца на прадпрыемстве, а таксама на знак салідарнасьці з калегамі, якіх звольнілі за палітычныя перакананьні».