Падзеі 5 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 лістапада 2020 году афіцыйна мінае тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта краіны – яго апошняя інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году. Выбары прэзыдэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня, не прызналі ЗША, Эўразьвяз і АБСЭ. У Эўрапарлямэнце заявілі, што менавіта 5 лістапада, разам са сканчэньнем пятай кадэнцыі Лукашэнкі, ён губляе сваю легітымнасьць. Ва Ўкраіне паведамілі, што ад гэтага дня ня будуць называць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі.
Your browser doesn’t support HTML5
5 лістапада 1893 году нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых справаў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).
Таксама ў гэты дзень
1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова задушанае.
1923 — створана літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».
У гэты дзень нарадзіліся
1907 — Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.
У памяці
1916 — памерла беларуская паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка).
1954 — памёр беларускі паэт і перакладчык Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР.
1996 — памёр беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў. Аўтар фільмаў «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і іншых.
Загадка
5 лістапада 1512 году ў царкве Сьвятога Ўрбана ў Падуі сабралася на паседжаньне мэдычная калегія Падуанскага ўнівэрсытэту. Францыск Скарына здаў доктарскі экзамэн. Вось тут і пачынаюцца загадкі...