Супрацоўнікі Вялікага тэатру асудзілі звальненьні калег

Вялікі тэатар опэры і балета

188 супрацоўнікаў Вялікага тэатру Беларусі падтрымалі звольненых на мінулым тыдні калег і заклікалі дырэкцыю тэатру перагледзець сваё рашэньне. Відэа апублікаваў фэйсбук Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.

Пасьля акцыі салідарнасьці 27 кастрычніка з Опэрнага звольнілі:

  • дырыжора тэатру, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка мэдаля Францішка Скарыны Андрэя Галанава,
  • першую скрыпку аркестру Рэгіну Саркісаву,
  • скрыпачку Алу Джыган,
  • альтыстку Аляксандру Пацёміну.

Раней Галанаў і Саркісава падпісалі зварот культурных дзеячоў з нагоды ўльтыматуму.